Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Гісторыя, традыцыі

Кожны дзень гасцінна расхінае свае дзверы наш дзіцячы сад для хлопчыкаў і дзяўчынак. З імі праводзяцца цікавыя заняткі, святы, музычныя і фізкультурныя забавы. Кожны занятак у любой групе праводзіцца з улікам індывідуальных асаблівасцяў і патрэбаў дзяцей. Усе супрацоўнікі нашага дзіцячага сада імкнуцца зрабіць усё, каб кожнаму дзіцяці ў дзіцячым садзе было радасна, весела і цікава, а бацькі не турбаваліся за выхаванне і адукацыю свайго малога!

Наша дашкольная ўстанова расчыніла свае дзверы для маленькіх выхаванцаў у жніўні 1989 года. У той час яна называлася "Яслі-сад № 6 г.Заслаўя".

Рашэннем Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 12 студзеня 2006 года № 37 на базе ясляў-сада № 6 г.Заслаўя створана Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад № 6 "Крынічка" з санаторнымі групамі г. Заслаўя".

З 30.11.2022 года рашэннем Мінскага раённага выканаўчага камітэта, у сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2022 №154-3 «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі», установа дашкольнай адукацыі перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Дзіцячы сад № 6 "Крынічка" г.Заслаўя.

Ля вытокаў стварэння калектыву стаяла Роўда Браніслава Феліксаўна - першы загадчык установы адукацыі.

За многія гады існавання ўстановы дашкольнай адукацыі тут працавалі выдатныя людзі, якія выконвалі сваю працу добрасумленна і да любой справы падыходзілі творча, з душой і любоўю да дзяцей. Мы з удзячнасцю ўспамінаем сваіх калег, якія сёння знаходзяцца на заслужаным адпачынку, аддаўшы сваю любоў і сэрца дзецям, заклаўшы традыцыі дзіцячага садка. З павагай ўспамінаем Белячэўскую Алену Аляксандраўну, Філіповіч Тамару Лявонцьеўну, Чулкову Ніну Антонаўну, Сіняўскую Тамару Пятроўну, Шаптунову Тамару Валянцінаўну, Трубач Алену Рыгораўну, Самусевіч Ніну Аркадзьеўну, Вылкаву Феадосію Антонаўну, Юрчак Ірыну Станіславаўну, Заяц Наталлю Іванаўну, Корзік Ніну Уладзіміраўну, Сацюк Вольгу Аляксандраўну, Яськову Валянціну Уладзіміраўну, Арцёменка Лідзію Сяргееўну.

Сёння мы ўдзячны і тым, хто застаўся верны нашай установе з першых гадоў функцыянавання і да гэтага часу працуе ў нашым дзіцячым садзе. Гэта Шэйбак Ларыса Віктараўна, Падкас Ірына Канстанцінаўна.

Звыш 20 гадоў працуюць: Сырыцкая Валянціна Міхайлаўна, Ахрамовіч Наталля Мікалаеўна, Валеева Алена Вячаславаўна, Фралова Аляўціна Васільеўна, Пятроўская Наталля Аляксандраўна, Шэрая Галіна Міхайлаўна, Лапуцкая Валянціна Сяргееўна.

----------------------------------------------------------------------------------------------------------------

У цяперашні час ва ўстанове адукацыі функцыянуе 9 груп.

Сёння гэта сучасная ўстанова дашкольнай адукацыі: з басейнам, залай ЛФК, прасторнымі спартыўным і музычным заламі, пунктам карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, кабінетам педагога-псіхолага, медыцынскімі кабінетамі, музеем "Беларуская хатка".

Наша "Крынічка" адрозніваецца ад іншых устаноў адукацыі г.Заслаўя тым, што нашы выхаванцы маюць магчымасць наведваць басейн, што з'яўляецца немалаважным фактарам загартоўвання. З выхаванцамі санаторных груп праводзяцца заняткі па лячэбнай фізкультуры.

Законныя прадстаўнікі, педагагічныя работнікі разам з дзецьмі прымаюць актыўны ўдзел у фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах: "Дзень здароўя", "Спартландыя", "Вясёлыя эстафеты", "Тата, мама, я - спартыўная сям'я".

На тэрыторыі дзіцячага сада створана экалагічная сцежка, маецца вялікая спартыўная пляцоўка з турнікамі, лесвіцамі, дарожкай здароўя.

Сярод пастаянных традыцый нашага дружнага калектыву - ушанаванне ветэранаў педагагічнай працы, юбіляраў, удзел у гарадскіх мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, Дню Канстытуцыі, Дню народнага адзінства і інш.

Стала добрай традыцыяй праводзіць каляндарна-абрадавыя святы і забавы для выхаванцаў: "Масленіца", "Гуканне вясны", "Каляды", "Купалле".

Штогод весела святкуем Дзень ведаў, Новы год, выпускны "Да пабачэння, дзіцячы сад", "Дзень Нептуна".

Праводзім выставы-конкурсы сямейнай творчасці: "Дары восені", "Навагодні выраб сваімі рукамі", "Вясновы калейдаскоп" і г. д.

Мы перакананыя, што выхаванне, навучанне дзіцяці павінна быць накіравана на развіццё асобы, талентаў, разумовых і фізічных здольнасцяў дзіцяці ў іх самым поўным аб'ёме.

Мы верым, што аб'яднаўшы намаганні сям'і і педагагічнага калектыву, стварыўшы атмасферу супрацоўніцтва, магчыма цэласнае выхаванне годнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь