Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Напрамкі дзейнасці, задачы і функцыі ўстаноў дашкольнай адукацыі

Асноўныя напрамкі дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі

павышэнне даступнасці і варыятыўнасці адукацыі з улікам адукацыйных патрэбаў выхаванцаў;

забеспячэнне здароўезберагальнага адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння;

стварэнне развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя, якое забяспечвае ў тым ліку задавальненне асаблівых адукацыйных патрэб выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (далей – АПФР);

удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу, забеспячэнне яго карэкцыйнай накіраванасці пры працы з асобамі з АПФР

(Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Аб арганізацыі ў 2022/2023 навучальным годзе адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю")

Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі:

ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;

забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;

фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту; падрыхтоўка да працягу адукацыі;

аздараўленне.

Асноўнай функцыяй ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:

навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;

засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;

атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;

фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак; далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;

развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відаў дзейнасці і творчасці;

выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;

забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;

забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.

(Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2022 г. № 230 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі")