Мэта правядзення дадзенай акцыі: фарміраванне асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры дзяцей дашкольнага ўзросту, знаёмства дзяцей з мужнай і гераічнай прафесіяй ваеннага, аб службе ва Узброеных сілах нашай краіны ў мірны час, выхаванне павагі да ваенных, пачуцці падзякі да абаронцаў Айчыны.
Свята 23 лютага - свята ўсіх, хто стаіць на абароне нашай краіны, гэта свята хлапчукоў, якія ў будучыні гатовыя будуць пастаяць за гонар Радзімы, гэта магчымасць лішні раз нагадаць нашым дзецям пра тое, што такое смеласць, адвага, высакароднасць і мужнасць.
У дзіцячым садзе адбылося музычна-спартыўнае свята, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны.
На свяце выхаванцы спявалі песні і чыталі вершы пра абаронцаў Радзімы. Хлопчыкі спаборнічалі ў спрыту, хуткасці, сіле.
Усе атрымалі станоўчы эмацыйны зарад і жаданне служыць у радах беларускага войска!
У кожнай групе дзеці рыхтаваліся да свята: упрыгожвалі памяшканні, рабілі паштоўкі і вырабы сваім татам, дзядулям, братам.
разгарнуць » / « згарнуць