Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі

У нашай дашкольнай установе функцыянуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (ПКПД).

Арганізацыя і аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў пункце ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, "Палажэннем аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі "(пастанова Міністэрства адукацыі ад 25.07.2011 №131 (рэдакцыя ад 12.10.2012), метадычнымі рэкамендацыямі "Арганізацыя і змест работы ў пунктах карэкцыйна-педагагічнай дапамогі" (рэд. ад 25.05.2012), інструктыўна-метадычным пісьмом «Аб арганізацыі карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры атрыманні імі дашкольнай або агульнай сярэдняй адукацыі ў 2013/2014 навучальным годзе».

Асноўнай мэтай дзейнасці пункта з'яўляецца аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дашкольнікам, якія маюць парушэнні ў развіцці вуснай мовы.

Напрамкі работы ПКПД:

  • карэкцыя гукавымаўлення;
  • фарміраванне лексіка-граматычных уяўленняў;
  • развіццё сувязнага маўлення;
  • развіццё псіхічных працэсаў (увагі, памяці, мыслення).

Заняткі ў пункце праводзяцца з верасня да канца мая.

Перыядычнасць наведвання заняткаў выхаванцамі складае 2-4 разы на тыдзень.


Аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ажыццяўляе настаўнік-дэфектолаг

:

Вартанян Кристина Сергеевна

   Вартанян Крысціна 

Сяргееўна 

Заняткі па аказанні карэкцыйна-педагагічнай дапамогі праводзяцца ў асобным кабінеце, які абсталяваны для падгрупавых і індывідуальных заняткаў

З улікам педагагічнай кваліфікацыі маўленчых расстройстваў у ПКПД камплектуюцца групы выхаванцаў з парушэннямі мовы:

  • з фанетычнымі парушэннямі мовы (дыслаліяй, дызартрыяй, рыналаліяй);
  • з фанетыка-фанематычным недаразвіццем маўлення;
  • з нярэзка выяўленым агульным недаразвіццем маўлення (АНМ III узр);
  • з парушэннямі тэмпа-рытмічнага боку маўлення (заіканнем лёгкай ступені, тахілаліяй).

Залічэнне выхаванцаў у пункт ажыццяўляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі на падставе наступных дакументаў:

  • заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР);
  • заявы законнага прадстаўніка выхаванца.