У цяперашні час наша краіна перажывае перыяд, калі пошук патрэбных маральна-каштоўнасных арыенціраў і правільная расстаноўка жыццёвых прыярытэтаў набываюць асаблівую важнасць. На думку прадстаўнікоў беларускай сацыялагічнай навукі, менавіта гістарычная памяць забяспечвае магчымасць адкрыцця больш глыбокіх ведаў аб беларускім народзе і яго культуры, фарміраванні разумення аб тым, як паўплывала на яго самасвядомасць няпростая, але такая багатая гісторыя. Гістарычная памяць у цяперашні час з'яўляецца адной з найбольш актуальных і дыскусійных праблем у сацыяльным веданні. Цікавасць да дадзенай тэмы шмат у чым абумоўлены тым, што для паўнавартаснага развіцця любога грамадства неабходна задумвацца над пытаннямі захавання і перадачы будучым пакаленням перажытага вопыту, назапашаных каштоўнасцяў, мадэляў паводзінаў, элементаў нацыянальна-культурнай спадчыны.
Аснову гістарычнай памяці чалавека і грамадства ў цэлым фармуе тая камунікацыйная і інфармацыйная серада, у якой ён знаходзіцца: сістэма адукацыі, медыйная серада, кантраляваныя ў значнай ступені ідэалогіяй і рынкам. Асаблівая роля ў выхаванні патрыятызму адводзіцца сям'і, дзе яно грунтуецца на духоўнай сувязі паміж пакаленнямі, уключае ў сябе фарміраванне патрыятычных пачуццяў і патрыятычных паводзін. Сямейнае патрыятычнае выхаванне павінна быць мэтанакіраваным, паслядоўным, своечасовым і працягвацца на ўсіх этапах станаўлення высокамаральнай, гарманічна развітай асобы, у якой сфарміравана пачуццё адказнасці за лёс краіны і якая здольная на суперажыванне, міласэрнасць, самаахвяраванне.
Аднак, як паказвае практыка, пытаннях патрыятычнага выхавання дзяцей у сям'і надаецца недастаткова ўвагі. Прычынай гэтаму стала тэндэнцыя паасобнага пражывання розных пакаленняў. Маладым бацькам пры сучасным рытме жыцця часцяком некалі распавядаць дзецям пра гістарычныя падзеі і памятныя мясціны. Часта маладыя бацькі не ведаюць, што і як распавесці дзіцяці аб гістарычным мінулым беларускага народа, напрыклад, пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Перад педагогамі ўстаноў адукацыі стаіць праблема пошуку эфектыўных форм работы з дзецьмі і бацькамі, якія дазволяць перадаць у даступнай форме інфармацыю аб гераічным мінулым беларускага народа, зрабіць апошніх актыўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.
Азнаямленне дзяцей старшага дашкольнага ўзросту з памятнымі месцамі, звязанымі з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, у працэсе пазнавальнай практычнай дзейнасці, арганізацыя сумесных з бацькамі дзіцем экскурсій да дадзеных аб'ектах у выходны дзень, будуць спрыяць фарміраванню ў дзяцей уяўленняў аб гістарычных падзеях (падзеі Вялікай Айчыннай вайны), выхаванню паважлівага стаўлення да памяці абаронцаў Айчыны, фарміравання асноў грамадзянскасці і патрыятызму.
Відэаролікі, якія дазволяць у даступнай форме пазнаёміць дзяцей з найбольш значнымі і памятнымі месцамі горада Мінска, Мінскай вобласці, Рэспублікі Беларусь
Дадзеныя матэрыялы былі распрацаваны ў рамках рэалізацыі сацыяльна-педагагічнага праекта "Я ведаю! Я ганаруся!" (установы дашкольнай адукацыі Мінскага раёна) і правядзення сёмага абласнога фестывалю-конкурсу "Дзіўны свет дзяцінства»