З 19 па 23 верасня 2022 года ў Рэспублiцы Беларусь праходзiць Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!".
У ДУА "Яслi-сад №6 "Крынiчка" г.Заслауе" Тыдзень роднай мовы пачаўся цiкавым I пазнавальным падарожжам у мiнi-музей "Беларуская хатка". Выхаванцы вучылiся разам з гаспадыняй Ганнай вымаўляць словы на роднай мове, гуляць у нацыянальныя гульнi, спяваць беларускiя песнi.