Правілы бацькоў зацверджаны загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 10.06.2022 № 401 (у рэдакцыі загаду Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 21.11.2024 № 505)
Правілы бацькоў
Бацькі навучэнцаў з'яўляюцца ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу. Абавязаны фарміраваць у дзяцей грамадзянскасць, патрыятызм, выхоўваць іх на аснове культурных і духоўных традыцый беларускага народа, паважаць гонар і годнасць настаўнікаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Узаемадзейнічаючы з удзельнікамі адукацыйнага працэсу, бацькі навучэнцаў павінны кіравацца наступнымі правіламі:
- Забяспечваць умовы для выхавання, атрымання адукацыі і развіцця сваіх дзяцей.
- Добрасумленна і якасна выконваць абавязкі бацькоў, з'яўляцца для дзяцей узорам.
- Ствараць умовы, неабходныя для вучобы, сацыялізацыі, умацавання здароўя, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы дзіцяці, абараняць яго правы і законныя інтарэсы.
- Забяспечваць выкананне дзецьмі патрабаванняў настаўнікаў, правілаў унутранага распарадку ўстановы адукацыі, правілаў для навучэнцаў.
- Пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах з настаўнікамі, іншымі бацькамі, праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць.
- Падтрымліваць з удзельнікамі адукацыйнага працэсу канструктыўныя і даверныя адносіны, узаемадзейнічаць з настаўнікамі па пытаннях выхавання і навучання дзяцей.
- Спрыяць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і бацькоўскай супольнасці.
- Выконваць этычныя прынцыпы і правілы паводзін, у тым ліку ў інтэрнэт-прасторы, паважліва ставіцца да нацыянальных і рэлігійных пачуццяў удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
- Знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін быць станоўчым прыкладам для свайго дзіцяці і іншых навучэнцаў.
- Імкнуцца да павышэння ўласнай псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці.