Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

27.03.24

Трэнінг для педагогаў

Трэнінг "Выкарыстанне арт-тэрапіі для зняцця ўзроўню эмацыйнага напружання ва ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу" адбыўся ў ДУА "Дзіцячы сад № 6 "Крынічка" г. Заслаўя"

Падрыхтавала і правяла трэнінг педагог-псіхолаг нашай установы адукацыі Камароўская Людміла Аляксандраўна.

На мерапрыемстве педагогі пазнаёміліся з арт-тэрапеўтычнымі тэхналогіямі і іх ужываннем у практыцы. Так, мы даведаліся, што арт-тэрапія - гэта адзін з метадаў, які выкарыстоўвае магчымасці мастацтва для дасягнення станоўчых змяненняў у інтэлектуальным, сацыяльным, эмацыйным і асобасным развіцці чалавека. Сучасная арт-тэрапія ўключае мноства напрамкаў: выяўтэрапія, музыкатэрапія, пясочная тэрапія, казкатэрапія, гульнявая тэрапія, танцатэрапія, фотатэрапія.

Удзельнікі трэнінгу малявалі, гулялі з кінэтычным пяском, малявалі на ім мандалы, упрыгожвалі іх.

Арт-тэрапія - гэта просты, даступны і эфектыўны спосаб справіцца са стрэсам, павысіць настрой і зарадзіцца аптымізмам.

Актуалізацыя асобасных і эмацыйных рэсурсаў, эмацыйная падтрымка калегаў дапамагае навучыцца знаходзіць у сваім жыцці тое, што магло б падтрымаць і парадаваць. Зносіны ў нестандартных сітуацыях дазваляе выйсці з звыклай ролі педагога і паспрабаваць сябе ў розных сацыяльна-псіхалагічных абставінах. Выкарыстанне розных арт-тэхнік дапамагае справіцца са стрэсам, зняць эмацыйнае напружанне павысіць настрой і зарадзіцца аптымізмам.

Тренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапииТренинг по арт-терапии

Відэаматэрыялы

  • "Ребёнок главный пассажир"