Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

19.04.24

Прырода нежывая. Але цікавая якая!

З'явы нежывой прыроды вывучалі на мінулым тыдні выхаванцы старэйшай групы № 10 ДУА "Дзіцячы сад № 6 "Крынічка" г. Заслаўя"

Дзеці замацавалі ўяўленні аб нежывой прыродзе, успомнілі, якія ведаюць аб'екты і з'явы нежывой прыроды, даведаліся пра ўзаемасувязі, якія адбываюцца ў нежывой і жывой прыродзе.
Дашкольнікі разважалі пра тое, чаму бываюць туманы, снег, дождж, чаму Месяц і зоркі не бачныя днём.
Спрабавалі выхаванцы разабрацца і з праблемнай сітуацыяй: што было б, калі б не было сонца, вады, глебы, паветра?
А потым змайстравалі вось такую сваю ўласную вясёлку-дугу!

Радуга-дуга

Відэаматэрыялы

  • "Ребёнок главный пассажир"