Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Навіны

23.04.24

Экскурсія!

Сёння выхаванцы старэйшай групы № 10 ДУА "Дзіцячы сад № 6 "Крынічка" г. Заслаўя" наведалі Цэнтр бяспекі МНС

Мерапрыемства праходзіла ў інтэрактыўнай форме.
Супрацоўнік Цэнтра Балажынская Таццяна Аляксандраўна распавяла дзецям, якія прадметы неабходна ўзяць з сабой у лес, якую надзець вопратку, правілы арыентавання, што рабіць, калі заблукаў.
Дашкольнікам паказалі тэматычную інтэрактыўную пляцоўку "Небяспека ў доме", дзе ў іх была магчымасць знайсці небяспечныя прадметы і вызначыць, што можа прывесці да пажару ў кватэры.
Таццяна Аляксандраўна азнаёміла дзяцей з правіламі і тэхнікай правядзення непрамога масажу сэрца пацярпеламу.
Падчас экскурсіі дзеці праяўлялі актыўнасць, удзельнічалі ў дыялогу і адказвалі на пытанні.
Наведванне цэнтра бяспекі пакінула ў дзяцей незабыўныя ўражанні. Яны пераканаліся, што веды, атрыманыя падчас экскурсіі, дапамогуць у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый захаваць жыццё сабе і іншым.

Відэаматэрыялы

  • "Ребёнок главный пассажир"